Распрацоўшчык | Эпл |
---|---|
Вытворца | Foxconn[1][2] для Apple |
Тып | Планшэтны медыя плэер/ПК |
Дата выхаду |
Мадэль з Wi-Fi (ЗША): 3 красавіка 2010[3] Мадэль з Wi-Fi+3G (ЗША): 30 красавіка 2010[4] Абедзве мадэлі (міжнародныя): 28 мая 2010[5] |
Аперацыйная сістэма | Apple iOS 5.1 — з 7 сакавіка 2012 год |
Харчаванне | Перазараджваемы незамяняльны Літый-палімерны акумулятар; |
ЦП |
iPad: 1 GHz Apple A4 iPad 2: 1 GHz двух'ядзерны Apple A5 The new iPad: A5X двух'ядзерны; верагодна 1 ГГц. |
Сталая памяць |
Флэш-памяць 16, 32, і 64 GB |
Аператыўная памяць |
iPad: 256 МБ DDR SDRAM[6], The new iPad: верагодна, 1024 МБ. |
Дысплей |
1024×768 пікселяў, XGA, 132 ppi, Суадносіны бакоў экрана 4:3, Святлодыёдная падсвятленне, IPS LCD дысплей, 9,7 (дыяганаль), The new iPad: 2048x1536 пікселяў[7] |
Увод | Сэнсарны экран з падтрымкай Мультытач, Гарнітура, Акселерометр, лічбавы компас, гіраскоп (iPad 2) |
Камера |
iPad: не iPad 2: ёсць (франтальная (0.3 Mpx) і задняя (0.9 Mpx)), здымка 720p відэа[8] |
Інтэрфейсы |
Wi-Fi (802.11a/b/g/n), Bluetooth 2.1+EDR, Wi-Fi+3G мадэль таксама ўключае: A-GPS, Micro-sim slot, Quad-band, GPRS/EDGE, Tri-band UMTS HSDPA |
Анлайн-сэрвіс | iTunes Store, App Store, MobileMe, iBookstore |
Памеры |
9.56 in (24.3 cm) (h) |
Вага |
Wi-Fi model: 1.5 lb (680 g) Wi-Fi+3G: 1.6 lb (730 g)[9] |
Related articles | iPod touch, iPhone |
Сайт | apple.com/ipad |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
iPad[10] — планшэтны камп’ютар, які выпускаецца кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай «The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.
Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам планшэтных камп’ютараў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць планшэты да прылад посткамп’ютарнай эпохі, якія з’яўляюцца больш простымі і зразумелымі, чым звыклыя персанальныя камп’ютары і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынка[12][13].
На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].